Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр старэйшы сын Уладзімера Мулявіна


Ігар Карней, Менск У Менскім сьледчым ізалятары на 32-м годзе жыцьця памёр Уладзімер Мулявін-малодшы. Прычынаў заўчаснай сьмерці старэйшага сына заснавальніка “Песьняроў” не паведамляюць. Дакладнай інфармацыі, за што трапіў за краты, таксама няма.

Пасьля сьмерці бацькі Мулявін-малодшы нейкі час граў у “Песьнярах”, але на распараджэньне мастацкага кіраўніка ансамблю Вячаслава Шарапава быў звольнены.

Спадар Шарапаў пацьвердзіў, што былы скрыпач “Песьняроў” памёр.

(Шарапаў: ) “Гэта яшчэ 7 лістапада здарылася. Але рэч у тым, што пасьля ягонага сыходу з калектыву мы практычна не кантактавалі. Чулі, што ён трапіў у непрыемную гісторыю, што зь ім здарылася няшчасьце — таксама чулі. На жаль, гэта праўда”.

У 1980-я Ўладзімер Мулявін-малодшы адседзеў год і сем месяцаў за ўдзел у масавай бойцы. Гэтая акалічнасьць не дазволіла яму закончыць кансэрваторыі. Уладзімер Мулявін-малодшы выхоўваўся бяз бацькі.
XS
SM
MD
LG