Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: справу аб кантрабандзе наркотыкаў перадалі ў КДБ


Сяргей Астраўцоў, Горадня Па дазнаньні на Гарадзенскай рэгіянальнай мытні крымінальную справу аб кантрабандзе наркотыкаў перадалі ў абласную ўправу КДБ.

На панядзелак 13 лістапада на допыт у КДБ выклікалі сябра Саюзу палякаў Анджэя Лісоўскага, які зьяўляецца падазраваным. Пра гэта паведаміў адвакат Аляксандар Бірылаў.

29 кастрычніка на беларуска-літоўскай мяжы ў машыне Лісоўскага знайшлі паўтара грама амфэтаміну, і завялі крымінальную справу аб кантрабандзе наркотыкаў. Гэтай машынай ехала й старшыня непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Анжаліка Борыс.

Галоўная рада Саюзу палякаў назвала здарэньне з наркотыкам палітычнай правакацыяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG