Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варшава: галадоўка салідарнасьці з А.Казуліным працягваецца


Алясей Дзікавіцкі, Варшава Галадоўка салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным у Варшаве ня скончылася сёньня, як было заплянавана раней – да акцыі далучаюцца чарговыя галадоўнікі.

Сёньня каля амбасады Беларусі ў Варшаве галадалі патрабуючы вызваленьня Аляксандра Казуліна і іншых палітвязьняў ўжо 5 чалавек. Да акцыі далучыліся Адольф Капелька з жонкай Марыяй Міхалюк.

(Капелька: ) “Я вырашыў пачаць галадоўку і падтрымаць гэтую ініцыятыву. Мы, беларусы, хочам, каб міжнародная супольнасьць зьвярнула ўвагу на рэпрэсіі ў Беларусі. Свабоду Казуліну!”

Раней плянавалася, што галадоўка скончыцца ў пятніцу, аднак ініцыятар акцыі Ігар Крыштон кажа, што да яго зьвярнуліся яшчэ некалькі беларусаў, якія жывуць у Польшчы, і выказалі жаданьне пераняць ініцыятыву і таксама пачаць галадоўку па чарзе.

(Крыштон: ) “Я асабіста сёньня спыняю галадоўку, але цэлы шэраг людзей вырашылі далучыцца да акцыі на пачатку наступнага тыдня. Так што галадоўка супраць таго, што адбываецца ў Беларусі і з патрабаваньнем вызваліць усіх палітвязьняў, працягнецца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG