Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзкія актывісты напісалі кнігу пра Шклоўшчыну


Радыё Свабода Група грамадзкіх актывістаў на чале з кандыдатам эканамічных навук Пятром Мігурскім выдала кнігу “Шклоўскі раён. Зь мінулага ў будучыню”. Кніга падае ацэнку сацыяльна-эканамічнай сытуацыі.

У той час, як у Шклоўскім раёне будуюцца аграгарадкі, колькасьць населеных пунктаў меншае. Штогоду Шклоўскі раён губляе 450—500 чалавек.

У кнізе згадваюць і Аляксандра Лукашэнку, паведаміў “Свабодзе” Пётар Мігурскі:

(Мігурскі: ) “Ён працаваў на тэрыторыі нашага раёну. Гэта быў, на мой погляд, неблагі кіраўнік сельскагаспадарчае вытворчасьці. Пры ўсіх ягоных мінусах і дысцыпліна была, былі й паказчыкі. Хаця, павінен сказаць, эканомікі там не было аніякай, але тым ня менш — захаваньне вытворчасьці таксама ягоная заслуга. Мы яму адвялі пэўнае месца. Мэтай нашай працы не была ацэнка ягонай дзейнасьці, таму месца ў нашай кнізе ён заняў няшмат”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG