Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Чаму мы павінны плаціць за халодныя батарэі?”


Радыё Свабода Агляд званкоў на Свабоду за пятніцу, 10 лістапада. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон “Свабоды” 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў ў Беларусі і сьвеце. Тэлефон Свабоды – гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам таксама можна дасылаць СМС-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі 8-029-391-22-24.

(Ларыса, Менск: ) “Добрасуседзкія адносіны трэба падтрымліваць зь усімі краінамі, як на Захадзе, так і на Ўсходзе. Але ня трэба чакаць ад іх, каб яны ў нашую эканоміку ўкладалі нейкія інвэстыцыі. Калі паглядзіш, як жывуць некаторыя грамадзяне нашай квітнеючай Беларусі, дык хочацца сказаць, нашыя простыя грамадзяне і ўрадавыя чыноўнікі маюць многа грошай, лішкі якіх маглі б адправіць на адраджэньне нашай гаспадаркі, як у горадзе, так і ў вёсцы. А вёску трэба адраджаць, а не будаваць аграгарадкі, якія нікому не патрэбныя, ствараць заможную гаспадарку. Іншымі словамі, адраджаць фэрмэрскія гаспадаркі, каб там жылі і сталыя людзі, і маладыя разам зь імі. Сіла і досьвед – вось чым трэба кіравацца на сяле. І тады ня трэба будзе многім маладым шукаць працу ў горадзе. Яны пракормяць сябе і нас у горадзе, бо многія так і не сталі ні гараджанамі, ні сельскімі людзьмі”.

(Спадар: ) “Я хачу падзяліцца інфармацыяй. У мяне цяпло то ўключаць, то выключаць. Скажыце, ці маюць яны права браць квартплату за ацяпленьне ці не. І няма каму паскардзіцца. Калі ім скажаш пра гэта, яны адгаворваюцца: “Усё мы топім, усё нармальна”. Але ці нармальна. Калі батарэі халодныя як лёд? І яны суткамі ня топяць, а грошы бяруць за ацяпленьне. І я ўжо не адзін год змагаюся з гэтымі анёламі. Ці як іх назваць: анёламі ці фашыстамі? Крывапійцы гэтыя набіраюць працаўнікоў, якім трэба плаціць. А чаму мы павінны плаціць за халодныя батарэі?”

(Спадар: ) “Беларускі народ, зьнімі капялюш перад кыргыскім народам!”

(Віктар Календа, Мачулішчы:) “Сёньня сустракаюцца два прэзыдэнты: Аляксандр Рыгоравіч, беларускі прэзыдэнт і расейскі прэзыдэнт. А Вам даю 100 %, што заўтра беларускі ўрад будзе трыюмфаваць, у іх будзе сьвята, таму што Аляксандр Рыгоравіч з Уладзімерам Уладзімеравічам дамовяцца пра тое, што кошт на газ будзе ніжэй за ўнутраным расейскія цэны. І ўсё будзе нармальна, і дамовяцца. Вось паглядзіце. Але калі такое адбудзецца, я спыню слухаць усе сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку Радыё Свабода, “Нямецкую хвалю” і іншыя радыёстанцыі, таму што кажуць адну лухту....”

(Анастас Семяновіч:) “Вельмі шаноўныя спадары Аляксандр Казулін, Сяргей Скрабец! Я яшчэ раз зьвяртаюся да Вас зь вялікай просьбай. Трэба звыш тэрмінова спыніць галадоўку, пакуль яшчэ ня позна. Амэрыканцы былі занятыя выбарамі. Канечне, яны паспрабуюць паставіць пытаньне ў ААН наконт дэмакратыі ў Беларусі. Праўда, лукашысты не зьвяртаюць на гэта ніякай увагі. Што ім Беларусь?! Галоўнае, ім добра сёньня. А заўтра іх не турбуе. Вы падумайце, што Вы патрэбныя Беларусі здаровымі. Я спадзяюся на Бога, што канец хутка прыйдзе. Дзякуй за ўвагу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG