Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: асуджаныя 11 супрацоўнікаў унівэрсытэту транспарту


Радыё Свабода Калегія Гомельскага абласнога суду вынесла прысуд у справе супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту транспарту.

Тры выкладчыкі атрымалі па 6,5 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Трох чалавек (адзін зь іх рабочы аб''яднаньня "Беларусьнафта" з Рэчыцы, які таксама фігураваў у справе) прыгаварылі да 3 гадоў пазбаўленьня волі, пяцёх — да 2 гадоў зьняволеньня, яшчэ аднаго выкладчыка – да двух гадоў папраўчых работ з утрыманьнем 25% заробку. Тры чалавекі апраўданыя, два – прызнаныя вінаватымі, аднак да іх ужытая амністыя.

Выкладчыкаў вінавацілі ў хабарніцтве, пасобніцтве і махлярстве.

Сьледзтва па крымінальнай справе цягнулася болей за год.

Падрабязнасьці — пазьней у эфіры і на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG