Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былых кіраўнікоў “Джэм-Банку” пакаралі на 12 і 11 гадоў турмы (фота)


Алег Грузьдзіловіч, Менск Былы генэральны дырэктар “Джэм-банку” Аляксандр Татарынцаў асуджаны на 12 гадоў зьняволеньня, ягоны намесьнік Сяргей Блізьнюк атрымаў 11 гадоў. Менскі абласны суд прызнаў банкіраў вінаватымі ў крадзяжы болей як 16 мільёнаў даляраў і абавязаў вярнуць грошы “Джэм-Банку”. Назіральнікі адзначаюць, што прысуд цалкам адпавядае патрабаваньням пракуратуры.

“Гэта дзіўна, бо “Джэм- Банк” не выставіў прэтэнзіяў майму падабароннаму. Аляксандр Татарынцаў не вінаваты, мы будзем абскарджваць прысуд”, —заявіла Свабодзе адвакат Ала Казак.

Пачуць прысуд прыйшлі дзесяткі людзей. Пасьля прысуду шмат хто зь іх казаў пра адсутнасьць у Беларусі незалежнага суду. Адзін з прысутных сказаў: “Адмовіліся плаціць грошы “перавертням ў пагонах”, за гэта іх і пакаралі”.

Кіраўнікоў “Джэм-Банку” арыштавалі болей за год таму. Перад тым на сайце банку з’явіўся зварот, ў якім сьцьвярджалася, што “Джэм-Банк” стаў ахвярай незаконнага ціску з боку кантралюючых ворганаў.



Падрабязнасьці — пазьней у эфіры і на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG