Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

М.Чарняўскі і В.Вяргей могуць быць звольненыя з Інстытуту гісторыі


Альгерд Невяроўскі, Менск Атэстацыйная камісія Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі прыняла пастанову пра неадпаведнасьць Міхася Чарняўскага і Валянціны Вяргей пасадам старшых навуковых супрацоўнікаў.

Паводле Валянціны Вяргей, камісія ніяк не аргумэнтавала свайго рашэньня: “Гэта асабістае меркаваньне, і ўсё”. Спадарыня Вяргей назвала такія паводзіны камісіі адсутнасьцю маральных і этычных крытэраў.

В.Вяргей зьбіраецца зьвярнуцца да сваіх замежных калегаў з просьбай даць публічную ацэнку яе прафэсійнай навуковай дзейнасьці.

Валянціна Вяргей і Міхась Чарняўскі вядомыя і сваёй грамадзкай актыўнасьцю. Вяргей уваходзіць у склад грамадзкай ініцыятывы для захаваньня мэмарыялу ў Курапатах, а Чарняўскі – адзін з кіраўнікоў руху вэтэранаў беларускага Адраджэньня.

Рашэньне камісіі мае рэкамэндацыйны характар, але гэта сур’ёзная падстава для звальненьня. Апошнімі гадамі з Інстытуту гісторыі ўжо былі звольненыя навукоўцы Іна Стужынская, Андрэй Кіштымаў, Генадзь Сагановіч і Сяргей Тарасаў.
XS
SM
MD
LG