Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмію імя А.Сахарава Аляксандру Мілінкевічу ўручаць 12 сьнежня


Радыё Свабода Прэзыдэнт Эўрапейскага парлямэнту Хосе Барэль накіраваў Аляксандру Мілінкевічу запрашэньне.

"Маю вялікі гонар паведаміць, што прэмія імя А.Сахарава будзе ўручана Вам з улікам Вашых намаганьняў на карысць дэмакратыі і свабоды для ўсіх людзей Беларусі... Я з нецярпеннем чакаю таго моманту, калі ўручу Вам гэтую Ўзнагароду", — напісана ў лісьце.

Уручэньне прэміі адбудзецца 12 сьнежня ў Страсбуры на паседжаньні Эўрапарламэнту. Разам з Аляксандрам Мілінкевічам у мерапрыемствах будуць удзельнічаць прадстаўнікі палітычных партый Беларусі, грамадзянскай супольнасьці, удзельнікі сакавіцкіх падзей у Менску, сем''і палітзняволеных.

Прэмія імя А.Сахарава “За свабоду думкі“ заснаваная Эўрапарлямэнтам у 1988 годзе. Яна прызначаецца штогод за “дасягненьні ў справе абароны правоў чалавека і яго асноўных свабодаў”.
XS
SM
MD
LG