Лінкі ўнівэрсальнага доступу

VoxPopuli: “Каб Лукашэнку так кармілі гэтай рыбай! Дарагая і няякасная!”


Міхал Карневіч, Горадня Ці часта вам даводзіцца есьці рыбу?

(Спадар: ) “Ой, каб Лукашэнку так кармілі гэтай рыбай. Дарагая, няякасная, нават глядзець часам на яе ня хочацца. Вось паглядзіце кошт селядца: міжнародная цана – 71 цэнт й гэта ўжо ў талерцы, а ў нас – амаль паўтары даляра”.

(Юнак: ) “Рэдка, няма ў нашай сям’і такой традыцыі. Праўда, я часам магу з’есьці, але толькі калі якасна прыгатаваная. Шчыра кажучы, у нас у Беларусі няшмат такіх месцаў, дзе можна паспрабаваць добрую рыбу ды яшчэ й даступную па коштах”.

(Спадарыня: ) “Так, я вельмі люблю рыбу. Два разы на тыдзень ем дакладна. І муж мой таксама, мы жывем удвох й можам сабе гэта дазволіць”.

(Дзяўчына: ) “Дастаткова часта: раз на тыдзень дакладна. Канечне, яна ў нас задарагая, каштуе, як мяса. Калі купляць таньней, дык там шмат кансэрвантаў, а даражэйшую часта ня купіш”.

(Спадарыня: ) “Даволі часта, паколькі ведаю, што яна карысная, у ёй шмат фосфару. Імкнуся гатаваць яе для сваіх дзетак, праўда, дарагая яна ў нас”.

(Спадарыня: ) “Я імкнуся купляць рачную рыбу: карпа”.

(Дзяўчына: ) “Я, да прыкладу, купляю карпа й гэта мяне задавальняе й па кошце й па смаку”.

(Спадар: ) “Часам сьвежанькую з Нёмана купляю ў рыбакоў”.

(Спадарыня: ) “На жаль, зрэдку. Надта дорага каштуе цяпер рыба”.

(Спадарыня: ) “Разы чатыры на тыдзень, бо я ня ем мяса. Праўда, вельмі дарагая зараз рыба, а якасьць яе не зусім добрая”.

(Спадар: ) “Вельмі рэдка, неяк не даходзіць у мяне да рыбы, хаця ведаю, што яна вельмі карысная”.

(Спадарыня: ) “Мяне вельмі зьдзіўляе тое, што марская рыба ў нас таньнейшая, чым наша рачная. Вось гэта сапраўды дзіўна”.

(Спадар: ) “Даволі часта, бо люблю рыбу, асабліва, калі сам налаўлю. Шкада, што зараз сэзон летні скончыўся, бо тая, што ў крамах, мне ня вельмі падабаецца”.
XS
SM
MD
LG