Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Варшаве галадуюць у падтрымку Казуліна


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Варшаве каля будынку амбасады Беларусі трэці дзень працягваецца галадоўка салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным.

Сёньня да акцыі далучыўся сябра БНФ Сяргей Логінаў. Такім чынам ў акцыі бяруць удзел ужо тры чалавекі – сацыял-дэмакрат Ігар Крыштон, сябра АГП Натальля Завадзкая і спадар Логінаў, які зачытаў сёньня каля амбасады сваю заяву.

(Логінаў: ) “Сёньня я аб’яўляю галадоўку на знак салідарнасьці з былым кандыдатам у прэзыдэнты прафэсарам Аляксандрам Казуліным і маімі сябрамі Натальляй Завадзкай і Ігарам Крыштонам. З-за карумпаванага дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі, я вымушаны цяпер знаходзіцца ў Варшаве. Сваім пратэстам хачу яшчэ раз зьвярнуць увагу міжнароднай супольнасьці на той гвалт, які пануе цяпер у Беларусі. Жыве Беларусь без дыктатара Лукашэнкі!”

Заўтра, у апошні дзень галадоўкі, да яе на суткі далучацца яшчэ двое беларусаў сталага веку.
XS
SM
MD
LG