Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Лукашэнка заўтра ня будзе адкрываць помнік Янку Купалу


Радыё Свабода Плянаваную сёньня сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімерам Пуціным перанесьлі на пятніцу. Перанесенае таксама адкрыцьцё помніка народнаму паэту Янку Купалу на Кутузаўскім праспэкце Масквы, у якім 10 лістапада меўся ўзяць удзел Аляксандар Лукашэнка.

28 лістапада помнік Янку Купалу, усталяваны год таму, будзе адкрыты ў часе паседжаньня Савета дзелавога супрацоўніцтва “Беларусь – Масква”. Ці возьме ўдзел ва ўрачыстасьці Аляксандра Лукашэнка, не паведамляецца. Хутчэй за ўсё не, бо на 28 лістапада прызначаны менскі саміт кіраўнікоў краін СНД.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG