Лінкі ўнівэрсальнага доступу

VoxPopuli: “Лукашэнка вельмі хітры, хоча абхітрыць Пуціна”


Альгерд Невяроўскі, Менск Чаму Беларусь і Расея ня могуць дамовіцца пра цану на газ?

(Дзяўчына: ) “Шчыра кажучы, ня ведаю чаму. Мяне гэта не цікавіць”.

(Пэнсіянэр: ) “На гэтае пытаньне мне вельмі цяжка адказаць. Як той казаў, не заўважаю нейкіх падаражэньняў — такіх, каб не аплаціць. Пэнсіянэр — і аплачваю”.

(Карэспандэнт: ) “А калі з наступнага году будзе так, што ня зможаце аплаціць?”

(Пэнсіянэр: ) “Ну, тады што? Хай маладыя думаюць. Неяк пражывем”.

(Спадарыня: ) “Я нават не магу сказаць. Гэта, можа, справа палітыкаў. Яны ў нечым ня могуць дагаварыцца. Бо людзі, і расейцы, і беларусы — яны як браты й сёстры. І нейкай нацыянальнай варажнечы між звычайнымі людзямі, мне падаецца, няма. Гэта нешта зьвязанае з палітыкай”.

(Спадар: ) “Цяжкае пытаньне, але, мне здаецца, усё будзе добра. А ўся прычына ў грошах. Грошай ня могуць падзяліць. Але, думаю, дамовяцца”.

(Карэспандэнт: ) “Як на вашую думку, чаму Беларусь і Расея ня могуць дамовіцца пра цану на газ?”

(Спадар: ) “Бо ёсьць іншыя прычыны, зусім не зьвязаныя з газам. Тут замяшаная не эканоміка, а палітыка. Цана завязаная на палітыку”.

(Пэнсіянэрка: ) “Бо Лукашэнка вельмі хітры, хоча абхітрыць Пуціна. Але, напэўна, нічога ў яго не атрымаецца. Пуцін добра настроіўся”.

(Спадар: ) “Таму што кожны цягне коўдру на сябе. Навучыліся лічыць капейчыну”.

(Спадар: ) “Калі б “Газпром” быў дзяржаўнай кампаніяй, яны б дамовіліся. А ён жа прыватны”.

(Пэнсіянэр: ) “Па-першае, газ належыць Расеі. І каб атрымліваць яго ў адпаведных аб’ёмах і менш плаціць, патрэбныя падставы. А якія падставы? Нашае збліжэньне, саюз. Беларусь таксама павінна нейкім чынам рэагаваць на гэта. Прэзыдэнты павінны разгледзець гэтае пытаньне. І іх валявое рашэньне і ёсьць падставай для вырашэньня гэтага пытаньня”.

(Спадар: ) “Яны ня могуць дамовіцца ўжо доўгія гады, і многія гады Лукашэнка атрымлівае свае грошы”.

(Спадарыня: ) “Гэта ўсё брудная палітыка, а расплачвацца будуць простыя людзі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG