Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леанід Мальцаў раіць не гандляваць вайсковымі аб’ектамі


Радыё Свабода, Менск Міністар абароны Леанід Мальцаў заявіў журналістам, што вайсковыя базы на тэрыторыі Беларусі ня могуць быць прадметам гандлю пры вызначэньні коштаў на расейскія газ і нафту.

Міністар падкрэсьліў, што ў беларускіх вайскоўцаў заўсёды было паразуменьне з расейскімі калегамі. Паводле спадара Мальцава, “гэта занадта сур’ёзная тэма і яна ня можа быць прадметам гандлю. Гэтыя расейскія аб’екты ніхто не чапае, бо яны служаць для забесьпячэньня і ўмацаваньня бясьпекі дзьвюх краін”.

Раней старшыня камісіі па нацыянальнай бясьпецы Савета рэспублікі Мікалай Чаргінец заявіў, што Беларусі магчыма трэба было б разгледзець пытаньне пра далейшае знаходжаньне расейскіх вайсковых аб’ектаў на тэрыторыі краіны.
XS
SM
MD
LG