Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд не аднавіў выхад часопісу “ARCHE. Пачатак”


Радыё Свабода, Менск Вышэйшы гаспадарчы суд не задаволіў позву часопіса “ARCHE. Пачатак” да Міністэрства інфармацыі. Рэдакцыя патрабавала прызнаць незаконным загад аб прыпыненьні выхаду часопіса на тры месяцы.

У верасьні Міністэрства інфармацыі прыняло рашэньне аб прыпыненьні выхаду “ARCHE. Пачатак”. Чыноўнікі зьвінавацілі рэдакцыю часопісу ў публікацыі грамадзка-палітычных матэрыялаў. А гэта, маўляў, прывяло да самавольнай зьмены заяўленай тэматыкі. Падставай для санкцый з боку Мінінфармацыі стала публікацыя часопісам успамінаў дэпутатаў Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня.
XS
SM
MD
LG