Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галадоўка салідарнасьці адбываецца ў Берасьце, Гародні і Баранавічах


Вячаслаў Кулік, Менск Тыдзень доўжыцца галадоўка салідарнасьці з лідэрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандрам Казуліным. Старшыня берасьцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі паведаміў, што да акцыі далучаюцца грамадзкія актывісты ў Гародні і Баранавічах.

Паводле словаў Ігара Маслоўскага, у кароткатэрміновых галадоўках ужо ўдзельнічаюць 18 чалавек. Пра намеры падтрымаць акцыю заявілі больш як 50 чалавек. Ігар Маслоўскі ўдакладняе, што гэта прадстаўнікі партыі БСДП (Грамада), ПКБ і АГП, а таксама беспартыйныя. “Штодзённа адмаўляюцца ад ежы на знак салідарнасьці з Аляксандарам Казуліным сем чалавек”, — заявіў Ігар Маслоўскі. Ён таксама падкрэсьлівае, што кожны ўдзельнік акцыі асабіста вызначае тэрмін галадоўкі, паводле свайго стану здароўя. “Мы стараемся прыцягнуць увагу грамадзтва да становішча палітвязьня Аляксандара Казуліна, які ў турме трымае галадоўку ад 20 кастрычніка”, –падкрэсьлівае Ігар Маслоўкі.
XS
SM
MD
LG