Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Казулін хай беларускую мову вывучае, і будзе першым заступнікам Беларусі”


Радыё Свабода Агляд званкоў на Свабоду за чацьвер, 9 лістапада. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон “Свабоды” 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў ў Беларусі і сьвеце. Тэлефон Свабоды – гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам таксама можна дасылацьСМС-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі 8-029-391-22-24.

(Спадар: ) “Ці ня лічыце Вы, што ўжо час Казуліну спыняць галадоўку. Казулін – вельмі вялікая фігура для нашай Беларусі. І таму яго жыцьцё і здароўе залежаць у многім ад нас. Я прапаную Цэнтральнаму камітэту партыі, да якой належыць Казулін, забараніць яму гэта. Нельга яму больш, хопіць, досыць!.. Казулін хай беларускую мову вывучае, і будзе першым заступнікам Беларусі”.

(Спадарыня: ) “Бачыла прэсавую канфэрэнцыю прэзыдэнта Ірану і Лукашэнкі пасьля таго, як яны падпісалі чарговыя дамовы. І што кінулася ў вочы? Як выглядалі гэтыя два чалавекі, які да іх быў інтарэс журналістаў. Каля Лукашэнкі стаяла 5-6 мікрафонаў, а каля прэзыдэнта Ірану ў 5-6 разоў больш. Гэта сьведчыць пра тое, што Лукашэнка, што б ён не рабіў, мала каго цікавіць, чаго ня скажаш пра Іран. Хаця прэзыдэнт Ірану амаль у два разы меншы па зьнешніх дадзеных, але выглядаў вельмі горда, упэўнена, і зусім іншая справа Лукашэнка. Зь якім прыніжэньнем перад мусульманскімі краінамі, афрыканскімі дзяржавамі ён спрабуе пераканаць Эўропу і сьвет, што не знаходзіцца ў міжнароднай ізаляцыі. Ад безвыходнасьці Лукашэнка згубіў гонар, упэўненасьць у сабе, зьневажаецца перад краінамі-ізгоямі. Вельмі непрыемна глядзець на ўсё гэта, мякка кажучы. Сорамна за асобу, якая прадстаўляе Беларусь за мяжой”.
XS
SM
MD
LG