Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 год “Нашай ніве“: “За гэта начальства прагнала зараз колькі служашчых”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Чым заканчваліся забастоўкі ў Беларусі.

Пад рубрыкай “З Беларусі і Літвы” ў №3 за 1907 год “Наша Ніва” піша: “У часі “свабоды” былі у нас мітінгі (сходы), на каторых абъяснялі сабраўшымся, скуль бярэцца беда працуючаго народу і як з ею ваеваць. Зразумелі і нашы служашчые ў больніцы для варъятоў, што толькі тады дабьюцца лепшаго жыцця, як будуць ісці ўсе разам як барты. Вось і падалі яны сваему начальству ўсей грамадой заяўленне, ў каторым трэбовалі устанаўлення 8 гадзіннаго рабочага дня, большэй платы за сваю каторжную працу і т.д. За гэта начальства прагнала зараз колькі служашчых, меж імі дохтароў, а некаторых паліція арыштавала. Для “усмірэння” прыслалі сюды войска. Думалі, што гэтым усе скончылося. Але не. Цяпер прыслалі сюды чыноўніка дзеля таго, каб саўсім вывесці “крамолу”. Гэты чыноўнік патрэбоваў, каб вон прагнаць 150 служашчых, каб астаўшыеся працавалі па 12 гадзін у дзень, а плату ім паменшыць і заместа 12-15 руб. плаціць па 5-8 руб. Якая цяжкая работа даглядаць ды пілнаваць варъятоў — кожны добра ведае. Дырэктор (упраўляючы) больніцы атказаў, што ён гэтых трэбованнёў ня споўніць, і падаў прашэнне аб адстаўцы”.

Тут жа надрукавана паведамленьне з Менску: “Забастоўку парыкмахэрскіх работнікоў можна ужо лічыць скончэною, бо ужо гаспадары згодзіліся блізка на усе трэбовання сваіх работнікоў… Забастоўкай камандавала Беларуская Соціалістычная Грамада. Вось трэбовання парыкмахэрскіх работнікоў, каторые іх гаспадары згодзіліся споўніць: 1) даваць отпуск на тыдзень кожны год; 2) святкаваць жыдом — ў суботу ад 1 гадзіны ў дзень, хрысцянам — ў нядзелю ад 1 г. ў дзень; 3) увялічыць плату за работу на 5-15 процэнтоў…”
XS
SM
MD
LG