Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўразьвяз асуджае прысуд Зьмітру Дашкевічу


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Эўрапейскі зьвяз прыняў адмысловую заяву наконт выраку для Зьмітра Дашкевіча і зьняволеньня Аляксандра Казуліна.

“Эўрапейскі зьвяз глыбока занепакоены выракам 1 лістапада ў справе Зьмітра Дашкевіча. Абвінавачаньні на адрас спадара Дашкевіча ў тым, што ён кіраваў незарэгістраванай арганізацыяй, выглядаюць палітычна матываванымі і паказваюць, што беларускія ўлады ізноў не жадаюць паважаць міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека, асабліва што тычыцца права на справядлівы судовы працэс. Эўразьвяз занепакоены таксама тым, што на працэс не былі дапушчаныя назіральнікі”, – гаворыцца ў заяве.

У дакумэнце адзначаецца таксама, што Эўрапейскі зьвяз ізноў выказвае занепакоенасьць станам былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Казуліна і заклікае беларускія ўлады дазволіць сваякам экс-кандыдата і міжнародным назіральнікам свабодна сустракацца зь ім.

“Эўрапейскі зьвяз заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць Зьмітра Дашкевіча, Аляксандра Казуліна, сяброў “Партнэрства” і іншых палітвязьняў”, – гаворыцца ў заяве Эўрапейскага зьвязу.

Заява прынятая ў сераду ўвечары. Акрамя краінаў, што ўваходзяць у Эўразьвяз, дакумэнт падпісалі Баўгарыя, Румынія, Турэччына, Харватыя, Македонія, Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Сэрбія, Ісляндыя, Ліхтэнштэйн, Нарвэгія, Украіна і Малдова.
XS
SM
MD
LG