Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя затрымала падазраванага ў забойстве 4-гадовай мянчанкі


Паводле БелаПАН Затрыманаму з падазрэньня ў забойстве 4-гадовай менскай дзяўчынкі Ляны Тараскевіч будзе выстаўлена абвінавачаньне ва ўчыненьні асабліва цяжкіх злачынстваў.

23-гадовы жыхар адной зь вёсак Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці быў затрыманы ўвечары 6 лістапада на чыгуначнай станцыі Рудзенск. Па месцы жыхарства бацькі затрыманага ў Менскай вобласьці і ў кватэры ў Менску, дзе жыў сам затрыманы, праведзены ператрусы. Былі канфіскаваныя адзеньне і абутак, у якіх падазраваны знаходзіўся ў момант злачынства.

Гэта, а таксама вынікі, атрыманыя экспэртамі-крыміналістамі, дае падставы меркаваць, што затрыманы мае дачыненьне ня толькі да забойства малалетняй дзяўчынкі, але і да згвалтаваньня 16-гадовай школьніцы ў сакавіку сёлета.
XS
SM
MD
LG