Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адносінах да Мечыслава Яскевіча заведзена крымінальная справа


Паводле БелаПАН У адносінах да Мечыслава Яскевіча – намесьніка не прызнаванай ўладамі старшыні Саюзу палякаў Беларусі Анжалікі Борыс – заведзена крымінальная справа. Яскевіча вінавацяць у хуліганскіх дзеяньнях – удзеле ў бойцы.

Паводле актывіста Саюзу палякаў Андрэя Пачобута, Мечыслаў Яскевіч быў “апошнім чальцом кіраўніцтва арганізацыі, супраць якога дасюль не была заведзена крымінальная справа”.

Яскевіча затрымалі ў Горадні 5 лістапада і памясьцілі ў сьледчы ізалятар. 7 лістапада намесьніка старшыні Анжалікі Борыс выпусьцілі з абавязаньнем зьяўляцца на допыты ў якасьці падазраванага.

“Яскевіча выпусьцілі пасьля таго, як агульны сход кіраўніцтва Саюзу палякаў Беларусі заявіў аб намеры пачаць акцыю “Свабоду Яскевічу”, –сказаў актывіст СПБ Андрэй Пачобут у інтэрвію агенцтву БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG