Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: невядомыя запэцкалі чырвонай фарбай бюст Леніна (фота)


Радыё Свабода Скульптурная выява правадыра сусьветнага пралетарыяту, зь якой пазьдзекаваліся невядомыя вандалы, стаіць у сквэры каля гарвыканкаму. І хаця за гэтым прамежкам вуліцы Леніна міліцыянты вядуць назіраньне праз усталяваныя ў патаемныя месцы відэакамэры, адсачыць парушальнікаў не ўдалося. Ня выключана, што помнік запэцкалі мінулай ноччу – якраз пасьля сьвяткаваньня ўгодкаў Кастрычніцкае рэвалюцыі.

Першымі чырвоную фарбу на твары Леніна заўважылі віцебскія мінакі: яго разглядалі, паказвалі адно аднаму і нават фатаграфавалі. І толькі па абедзе нехта паведаміў пра акт вандалізму міліцыянту з аховы гарвыканкаму. Пераканаўшыся ў словах сьведкаў, міліцыянт патэлефанаваў у ідэалягічны аддзел, каб параіцца наконт далейшых дзеяньняў.

Да гарвыканкаму быў выкліканы нарад міліцыі і некалькі супрацоўнікаў гарадзкой камунальнай гаспадаркі – каб адмыць фарбу.

Цягам дзьвюх гадзін наступствы вынікі дзейнасьці вандалаў былі ліквідаваныя.





Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG