Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казулін адмаўляецца ад шпіталізацыі


Паводле агенцтва “Інтэрфакс” Экс-кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Аляксандар Казулін працягвае галадоўку пратэсту і па-ранейшаму адмаўляецца ад шпіталізацыі,-- паведаміў намесьнік начальніка калёніі “Віцьба-3” Клім Каваль.

(Каваль: ) “Казуліна рэгулярна аглядаюць мэдыкі, сур’ёзных зьменаў у арганізьме, выкліканых галадоўкай, яны не адзначаюць. За выключэньнем таго, што ён схуднеў на некалькі кіляграмаў".

Шпіталізацыя была прапанаваная Казуліну пасьля 10 дзён галадоўкі, але ён адмовіўся. Паводле спадара Каваля, Казулін адчувае сябе бадзёра, ходзіць на працу, выконвае турэмны рэжым. Сёньня раніцай Казулін займаўся зарадкай.

Аляксандр Казулін галадае з 20-га кастрычніка. Апазыцыянэр пратэстуе супроць незаконнага, як ён лічыць, знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі і дамагаецца разгляду беларускага пытаньня ў ААН. На час галадоўкі Казуліна яму адмовілі ў спатканьні з адвакатам.
XS
SM
MD
LG