Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка Аляксандра Казуліна Ірына выехала ў віцебскую калёнію


Алег Грузьдзіловіч, Менск 8 лістапада Ірына Казуліна выехала з Менску ў віцебскую калёнію “Віцьба-3”, дзе праводзіць палітычную галадоўку яе муж, былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандр Казулін.

Ірына Казуліна паведаміла “Свабодзе”, што вязе для мужа некалькі літраў пітной вады – паводле палітыка, тую ваду, якая ёсьць ў калёніі, ўжываць ён не рызыкуе. Таксама Ірына Казуліна разьлічвае дамовіцца з адміністрацыяй калёніі пра кароткатэрміновую сустрэчу з мужам і атрымаць зьвесткі пра стан ягонага здароўя.

Аляксандр Казулін галадае з 20-га кастрычніка. Апазыцыянэр пратэстуе супроць незаконнага, як ён лічыць, знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі і дамагаецца разгляду беларускага пытаньня ў ААН. На час галадоўкі Казуліна яму адмовілі ў спатканьні з адвакатам.

Пра вынікі паездкі Ірыны Казулінай Радыё Свабода плянуе паведаміць пазьней.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG