Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПКБ заклікала Аляксандра Казуліна спыніць галадоўку


Паводле БелаПАН Чарговы пленум ЦК Парты камуністаў беларускай заклікала экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна спыніць галадоўку пратэсту.

А. Казулін галадуе ў віцебскай турме з 20 кастрычніка. Ягоная акцыя пратэсту накіраваная супраць незаконнага, на ягоную думку, знаходжаньня ля ўлады А. Лукашэнкі.

ПКБ непакоіцца наступствамі галадоўкі для здароўя спадара Казуліна,-- паведаміла сакратар ЦК ПКБ Алена Скрыган.

(Скрыган: ) “Казулін патрэбен дэмакратычнаму руху і левым сілам. Наперадзе ў нас шмат працы, і такога байца як Казулін нам сёньня не хапае”.
XS
SM
MD
LG