Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: У Рыгора Кастусёва пад час затрыманьня зьніклі грошы


Радыё Свабода, Магілёў Рыгора Кастусёва, лідэра Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, сёньня выпусьцілі з турмы пасьля 5 сутак арышту, да якіх ён быў засуджаны Ленінскім раённым судом Магілёва нібыта за дробнае хуліганства. Суд паводле сьведчаньняў міліцыянтаў устанавіў, што ён мачыўся ў 100 мэтрах ад свайго дома.

Спадар Кастусёў паведаміў, што яго затрымалі на вакзале і беспадстаўна абвінавацілі ў хуліганстве. Рыгор Кастусёў сваё зьняволеньне зьвязвае з мясцовымі выбарамі і паездкай на канфэрэнцыю беларускай апазыцыі ў Кіеў.

Сёньня ў 10.35, калі спадара Кастусёва адпускалі з ізалятару, яго прыйшло сустракаць каля 40 актывістаў ягонай партыі. Але каб сустрэча не адбылася, Кастусёва ў міліцэйскім аўтамабілі адвезьлі ў невядомым кірунку.

Пазьней спадар Кастусёў паведаміў, што пад час затрыманьня ў яго зьніклі грошы і ён зьбіраецца падаваць заяву аб завядзеньні крымінальнай справы па гэтым факце.

Будзе таксама пададзеная скарга на факт затрыманьня Кастусёва.
XS
SM
MD
LG