Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 гадоў “Нашай нівы”: “Зрабілася надта брыдкая рэч…”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Сто гадоў таму “Наша ніва пісала аб тым, хто сварыць паміж сабой вернікаў.

Галоўная тэма №3 “Нашай Нівы” за 1907 год — блізкія выбары ў Дзяржаўную думу.

У рэдакцыйным артыкуле газэта адзначае: “Алеж на выбарах ад “мелкіх землевладзельцоў” зрабілася надта брыдкая рэч — гэта тое, што дзеліліся на каталікоў і праваслаўных. На цэлым сьвеці гэтак не бывае — робіцца гэта толькі ў нашай Беларусі. Вялікі грэх бяруць на сябе тые ксендзы і папы, што гэтую моду завялі. Калі самы людзі ня кінуць гэтаго, то шмат беды ды гора чэкае наш край і ўвесь народ!

Не забывайце, людзі, што вера — справа сумлення; што каталік, і правослаўны, і жыд — кожны так сама хочэ лепшае долі і свабоды, так сама цяжкаю працаю дабывае чорствы хлеб, плаціць падаткі і акцызы, церпіць горэ. Ніколі на выбарах не пытайцеся, якой хто веры? а толькі: які чалавек? Помніце, што калі гэта будзе чалавек справедлівы, то чы ён каталік, чы праваслаўны — роўна будзе стаяць і за каталікоў, і за праваслаўных.

На выбарах ад “мелкіх землевладзельцоў”, прымерам, у Вілейцы, Віленск. губ., было 42 праваслаўных і 30 каталікоў. Праваслаўные, відячы, што іх больш, не выбралі ні воднага каталіка. Скрыўджэные каталікі кінулі сабранне і выйшлі. Тое самое было ў Люцыне, Вітэбскай губ., толькі там было больш каталікоў і яны не выбралі ні воднаго праваслаўнаго. Стыд і грэх тым, хто падбіў на гэта цёмных людзей, хто пасеяў ненавісць і сварку меж працуючы народ, нацкаваў адных людзей на адных — братоў на братоў!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG