Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі крытыкуюць псыхіятраў, якія суправаджалі Віку Мароз


Радыё Свабода “Ці дзейнічалі псыхоляг Ляўра Баталья і псыханэўроляг Антаньэта Сімі ў інтарэсах беларускай сіраты Вікі Мароз?” Такі запыт накіраваў у камісію па ахове здароўя Лігурыйскай рэгіянальнай Рады (парлямэнт італьянскай аўтаноміі) вядомы гэнуэзкі палітык і мэдык доктар Матэа Роса. У сваім лісьце ён піша, што „настаў час высьветліць, якую ролю ва ўсёй гэтай гісторыі адыгралі гэтыя італьянскія спэыялісткі.”

Менавіта Ляўра Баталья і Антаньэта Сімі суправаджалі Віку Мароз у Беларусь, а потым прадставілі ў Гэнуэзкі суд справаздачу аб умовах утрыманьня дзяўчынкі на радзіме. Італьянскія спэцыялісткі, у прыватнасьці, палічылі мэтазгодным часова ізаляваць Віку ад кантактаў зь сям’ёй Джуста-Барначын.

“Я глыбока перакананы ў тым, што абедзьве жанчыны жадалі лепшага дзяўчынцы”, – сьведчыць доктар Роса. Пры гэтым ён зьвяртае ўвагу на некаторыя дэклярацыі беларускіх дыпляматаў, якія цытуюцца ў італьянскай прэсе. Зь іх вынікае, што пэўную адказнасьць за адлучэньне дзяўчынкі ад сямейнай пары Джуста-Барначын нясуць менавіта Баталья і Сімі.

"У мяне ёсьць маральны і палітычны абавязак высьветліць, наколькі ўсё гэта так”, – заяўляе Матэа Роса. Паводле словаў доктара Роса, ён як сябра Нацыянальнай рады аховы здароўя будзе настойваць на адказе на свой запыт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG