Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галадоўніца Алена Захожая заўтра выйдзе на працу


Вячаслаў Кулік, Менск Пяць папярэдніх дзён правяла ў бабруйскім гарадзкім шпіталі Алена Захожая. Экстраная дапамога ўрачоў спатрэбілася ёй на 31-ы дзень галадоўкі, калі жанчына страціла прытомнасьць на працоўным месцы.

Сёньня Алена Захожая, якая працуе электрыкам акцыянэрнага таварыства “Белшына” і патрабуе спыніць перасьлед суполкі незалежнага прафсаюзу, кажа, што мусіць ісьці на працу:

(Захожая: ) “Мне мэдыкі прадпісалі зьявіцца на працу ў сераду. І, мяркую, у восем гадзінаў я буду на сваім працоўным месцы. Калі Бог гэта дазволіць”.

Кіраўніцтва “Белшыны” саступіла ў некаторых патрабаваньнях прафсаюзнай арганізацыі, але ці зарэгіструюць ячэйку БНП на сёньня не вядома. Сёньня Алена Захожая цьвердзіць, што галадоўку будзе працягваць і дамагацца:

(Захожая: ) “ У першую чаргу рэгістрацыі. А таксама выплаты ўсіх тых грошай усім, хто быў пазбаўлены гэтых выплат, бо ён не з’яўляецца сябрам таго прафсаюза, які падабаецца наймальніку”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG