Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандр Казулін падчас галадоўкі гуляе ў шашкі


Алег Грузьдзіловіч, Менск 19 дзён у Віцебскай калёніі галадуюць Аляксандр Казулін і Сяргей Скрабец. “Дзяжурны сёньня сказаў, што бачыў Казуліна на тэрыторыі. Той гуляў у шашкі. Адчувае сябе нармальна,” – паведаміла Ірына Казуліна пра стан мужа.

Жонка Сяргея Скрабца Аляксандра сказала, што апошні ліст ад мужа атрымала 4 лістапада. Сяргей Скрабец напісаў, што адчувае сябе нармальна і рыхтуецца 15 лістапада выйсьці на волю.

Нагадаем, экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандр Казулін і былы дэпутат Сяргей Скрабец галадаюць з 20 кастрычніка. Апазыцыянэры пратэстуюць супраць незаконнага, як яны лічаць, знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі і дамагаюцца разгляду беларускага пытаньня ў ААН.

.
XS
SM
MD
LG