Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве пачалася галадоўка салідарнасьці з Казуліным


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Варшаве сёньня абвешчаная галадоўка салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным. Былы паплечнік экс-кандыдата на пасаду прэзыдэнта Ігар Крыштон будзе галадаць чатыры дні каля амбасады Беларусі - штодня да яго будуць далучацца чарговыя галадоўнікі.

Ігар Крыштон заявіў пра пачатак галадоўкі сёньня раніцай каля будынку беларускай амбасады ў Варшаве, куды ён прыйшоў разам з групай паплечнікаў.

(Крыштон: ) “Цяпер ў Беларусі шэраг і партыйных актывістаў і звычайных грамадзянаў галадаюць разам з Казуліным. Я вырашыў далучыцца тут у Варшаве да гэтай акцыі і аб’яўляю галадоўку на 4 дні каб прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасьці да галадоўкі экс-кандыдата і да таго, што робіць у Беларусі рэжым Лукашэнкі”.

Спадар Крыштон будзе да пятніцы цягам некалькіх гадзінаў знаходзіцца кала пасольства, а потым працягваць галадоўку па месцы жыхарства. Заўтра да яго далучыцца сябра АГП Натальля Завадзкая, потым яшчэ двое сяброў партыі БНФ, якія знаходзяцца цяпер у Польшчы.

(Завадзкая: ) “Я вырашыла пачаць галадоўку, каб падтрымаць Ігара, а таксама Аляксандра Казцліна, які, на маю думку, абсалютна несправядліва быў пазбаўлены свабоды”, - сказала Натальля Завадзкая.

Гэта першы выпадак абвяшчэньня беларусамі палітычнай галадоўкі ў Польшчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG