Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салігорская міліцыя перашкодзіла мэмарыяльнай акцыі


Радыё Свабода Каля дзесяці дэмакратычных актывістаў Салігорску сёньня плянавалі ўскласьці свой вянок да помніку Леніна.

Як паведаміў удзельнік акцыі Іван Шыла, вянок зроблены з калючага дроту, на якім на стужцы надпіс – “Ахвярам тататлітарызму 1917 – 1991. 1994 –2006”. Міліцыя заблякавала падыходы да плошчы, і на падыходзе затрымала брата Івана – Ільлю Шылу. Па складаньні пратаколу пра канфіскацыю вянка школьніка адпусьцілі.
XS
SM
MD
LG