Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч гатовы саступіць, калі будзе больш годная кандыдатура


Паводле БелаПАН Учора ў Кіеве прайшла міжрэгіянальная канфэрэнцыя аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі. З 130 дэлегатаў на яе прыбыло 110 прадстаўнікоў абласных і раённых штабоў. Частка дэлегатаў не змагла патрапіць у Кіеў з-за перашкодаў з боку мясцовых уладаў. На канфэрэнцыі абмяркоўвалася стратэгія і тактыка апазыцыі напярэдадні выбараў у мясцовыя саветы.

Паводле лідэра аб’яданых дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча, шанцаў у апазыцыі патрапіць у саветы няма: “У нас ужо даўно няма выбараў . Улада падрыхтавала сваіх кандыдатаў, і ніхто не будзе лічыць галасы”.

Акрамя таго абмяркоўвалася правядзеньне Кангрэсу дэмакратычных сіл, прымеркаванага да мясцовых выбараў. Спадар Мілінкевіч лічыць, што яго трэба праводзіць не за мяжой, а ў Беларусі. Пры гэтым спадар Мілінкевіч падкрэсьліў, што калі будзе знойдзеная больш годная кандыдатура, ён гатовы саступіць лідэрства ў аб’яднаных дэмакратычных сілах.
XS
SM
MD
LG