Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка наведаў маўзалей Хамэйні


Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка, які знаходзіцца з візытам у Іране, сёньня наведаў маўзалей аяталы Хамэйні, кіраўніка ісламскай рэвалюцыі 1979 года.

У маўзалеі А. Лукашэнка пакінуў запіс: “Аддаю належнае пахаванаму тут вялікаму чалавеку, які зрабіў вялікі ўплыў на лёс Блізкага Ўсходу і ўсёй плянэты”.

Сёньня ж А. Лукашэнка праводзіць другі раўнд перамоваў з прэзыдэнтам Ірану Махмудам Ахмадзінеджадам.
XS
SM
MD
LG