Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галіна Люмарава: “Прапаноўваючы веру, мне забараняюць разважаць і сумнявацца”


Радыё Свабода Галіна Люмарава – удзельніца перадачы “Ў што я веру”. Слухайце гэтую праграму 8 лістапада.

Прапаноўваючы веру, мне забараняюць разважаць і сумнявацца. Навошта? Каб зьвесьці мяне ў рабства ілюзій. Варта розуму на хвіліну згубіць пільнасьць, тут жа нехта імкнецца скарыстацца з гэтага і агідныя пачвары цемрашальства пачынаюць правіць баль. І толькі дзякуючы розуму існуе чалавечая цывілізацыя. Як кажуць у народзе – на тое Бог чалавеку розум даў, каб сьвіньня яго ня зьела.

Галіна Люмарава – дыплямаваны інжынэр-электрык, як яна сама кажа, сапраўдны “тэхнар”. Па заканчэньні Беларускага палітэхнічнага інстытуту пасьпела папрацаваць ці не ва ўсіх праектных арганізацыях Віцебску – займалася праектаваньнем электрычных сетак. Цяпер Галіна Сяргееўна пэнсіянэрка, і амаль увесь вольны час аддае чытаньню літаратуры, пра што так даўно марыла. Улюбёны пісьменьнік – Уладзімер Арлоў.
XS
SM
MD
LG