Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 год “Нашай Ніве”: “Як злыдні за гарэлку пападаюць у начальства”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Парады чытача “Нашай Нівы” напярэдадні мясцовых выбараў.

У №1 “Нашай Нівы” за 1907 год зьвяртае на сябе ўвагу допіс Я.Гаравіка, надрукаваны пад рубрыкай “Аб усём па троху”. Аўтар допісу адзначае: “Дрэнна ў нас робяцца выбары вёсковаго начальства. Па гарадох дык ёсць на выбарах такіе скрынкі, куды кідаюць галкі за таго, каго хочуць выбраць. А у вёсцэ? У вёсцэ перад выбарамі пояць людзей гарэлкай, а пасля выбіраюць голасна. Хто каго хочэ, за таго крычыць. Але як добра напьюцца, то адзін крычыць “Старога!”, а ўсе мікаюць, бо ўжо ад гарэлкі гаварыць ня могуць, і астаецца стары ці то старшына, ці староста, ці судзья. Было ў нас (у Вілейскім павеці) несколькі разоў так, што ў грамадзе крычаць “Новага!”, але як скажуць адыйсці ў бок тым, хто хочэ новаго, то ніхто не адыходзіць, бо баіцца, што пасля дрэнна яму прыдзецца, калі астанецца старый.

Вось і трэба канешне, каб і у нас завяліся такія скрынкі і галкі, тагды зладні ня будуць за гарэлку пападаць у начальства, бо галку ніхто ня можэ пазнаць, чыя яна, хто яе кінуў і куды. Згаварыцеся, суседзі, ўсе выбіраць справедлівых людзей і толькі галкамі, а тагды менш злыднёў у вас будзе дый некаму будзе вас крыўдзіць, а ўсе дзелы вашы будуць рабіцца лепш”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG