Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейшчына: затрыманьні мясцовых лідэраў апазыцыйных партыяў


Радыё Свабода, Берасьце Увечары 4 лістапада на чыгуначным вакзале Берасьця быў затрыманы кіраўнік абласной арганізацыі Аб''яднанай грамадзянскай партыі Сьцяпан Навасельчан.

Затрыманьне адбылося ў той час, калі спадар Навасельчан зьбіраўся зайсьці ў вагон цягніка, які накіроўваўся ў Кіеў. Міліцыянты спаслаліся на тое, што зьнешне кіраўнік берасьцейскай арганізацыі АГП “падобны на злачынцу, што знаходзіцца ў вышуку". У Ленінскім РАУС Берасьця Сьцяпана Навасельчана пратрымалі тры гадзіны і адпусьцілі, не склаўшы ніякага пратаколу.

У гэты ж дзень кіраўнік Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Юрась Губарэвіч таксама некалькі гадзінаў правёў у міліцэйскім пастарунку – спачатку ў Белаазёрску, а пасьля ў Бярозе. Ніякіх абвінавачваньняў супраць спадара Губарэвіча высунута не было, аднак міліцыянты адабралі ў яго пашпарт.
XS
SM
MD
LG