Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларускія юрысты – пра суд над Сяргеем Ярашэвічам


Вячаслаў Кулік, Менск За судовым перасьледам былога судзьдзі і адваката ўважліва сочаць беларускія юрысты. Выказваньні некаторых зь на сёньняшнюю падзею запісаў наш карэспандэнт.

Са словаў намесьніка старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту Алега Гулака, запіс спадара Ярашэвіча ў кнізе заўваг і прапановаў не зьяўляецца падставай для крымінальнай справы:

(Гулак: ) “Гэта меркаваньне чалавека. Можна лічыць іх, вядома, эмацыйнымі. Але гэта праблема суду – чаму чалавек выйшаў з судовага паседжаньня з такімі пачуцьцямі? Чаму ў яго такое стаўленьне? За гэта ня трэба судзіць. Неабходна, каб судовая сыстэма падумала, чаму да яе так ставяцца людзі”.

А цяпер – меркаваньне праваабаронцы Валянціна Стэфановіча:

(Стэфановіч: ) “У дадзеным выпадку можна рабіць два падыходы. Першы – тэарэтычны, калі судовая галіна ўлады зьяўляецца незалежнай, і што суд сапраўды мусіць быць абаронены ад нейкага ўціску звонку. Каб судзьдзя мог спакойна і незалежна выносіць судовае рашэньне ў вінаватасьці асобы, альбо не выносіць судовае рашэньне.

Зь іншага боку, сытуацыя не тэарэтычная, а рэальная, калі беларускія судзьдзі вельмі часта выносяць рашэньні, кіруючыся не законам, а менавіта тым, што канкрэтную справу трэба разгледзяць так, як было загадана. Таму можна ўзгадваць і дакладчыка ААН аб тым, што ў Беларусі няма незалежнай судовай сыстэмы. Ды й статыстыка сьведчыць, што колькасьць апраўдальных прысудаў мізэрная. 98 працэнтаў прысудаў абвінаваўчыя. Таму тут сытуацыя такая, як ёсьць”.

Слова – прафэсару Міхаілу Пастухову:

(Пастухоў: ) “Я лічу, што тут дадзеная даволі жорсткая юрыдычная ацэнка ўчынку былога судзьдзі. У мяне застаецца сумнеў у тым, што тут ёсьць склад абразы суда і крымінальнага дзеяньня”.
XS
SM
MD
LG