Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Варшавы ўшанавалі памяць продкаў (фота)


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня беларусы Варшавы ўшанавалі памяць продкаў – Дзяды былі адзначаныя наведваньнем магілаў людзей, заслужаных для беларускай справы.

На пачатку каля дзесятка беларусаў, што жывуць у Варшаве, запалілі сьвечкі каля мэмарыяльнай шыльды ў гонар генэрала Станіслава Булак-Балаховіча, што ўсталяваная на вуліцы Францускай – недалёка ад гэтага месца Балаховіча забілі ў часе ІІ Сусьветнай вайны.

З кароткай прамовай выступіў адзін зь беларускіх студэнтаў – Анатоль.

(Анатоль: ) “Па старажытнай беларускай традыцыі мы вырашылі адсьвяткаваць сёньня – у першую суботу перад восьмым лістапада. Паколькі мы знаходзімся ў Варшаве, дык вырашылі наведаць магілы беларусаў, нашых папярэднікаш і прыйшлі на пачатку да мэмарыяльнай шыльды гэнэралу Балаховічу...”

Потым беларусы наведалі магілы Яна Жамойціна, Яна Булгака і Вацлава Аношкі.

Гаворыць варшаўскі беларус Антось Цялежнікаў.

(Цялежнікаў: ) “Калі мы ня будзем шаанаваць продкаў, мінуўшчыну, дык якая ж мы нацыя тады? Бяз гэтага няма будучыні”.

Прысутныя прасьпявалі гімн “Магутны Божа”.









Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG