Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рыгор Кастусёў асуджаны на 5 сутак арышту


Радыё Свабода, Магілёў Пастановай Ленінскага суду Магілёва кіраўнік магілёўскай арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў пакараны за дробнае хуліганства.

Паводле пратаколу, Рыгора Кастусёва затрымалі на пачатку дзясятай пяць міліцыянтаў недалёку ад ягонага дому. На судзе міліцыянты сьцьвярджалі, што затрыманы спраўляў фізіялягічныя патрэбы.

Са слоў праваабаронцы Барыса Бухеля, суд доўжыўся блізу дзьвюх гадзінаў. За гэты час судзьдзя Андрэй Юрчанка заслухаў сьведчаньні двух міліцыянтаў, якія затрымлівалі Кастусёва, а таксама ягоную дачку і жонку.

Барыс Бухель зазначае, што міліцыянты сваім блытанымі паказаньнямі што да дэталяў і месца затрыманьня ня здолелі аргумэнтавана давесьці віну Рыгора Кастусёва. Аніводнае пытаньне судзьдзі не атрымала вычарпальнага адказу.

Судзьдзя, аднак, не зьвярнуў на гэта ўвагі і, не аб’яўляючы перапынку, вынес свой прысуд.

Праваабаронца Барыс Бухель рыхтуе касацыйную скаргу. Ён перакананы, што затрыманьне Рыгора Кастусёва, як і сам вырак, надуманыя ды беспадстаўныя.
XS
SM
MD
LG