Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў "Начной Свабодзе"


Радыё Свабода Апошняя гадзіна "Свабоды" – слухайце сёньня ўначы.

Сёньня госьцем "Начной Свабоды" будзе Вінцэсь Мудроў, і мы пачуем апошнюю старонку ягонага "Летняга альбому". У нашым апытаньні людзі скажуць, якую зьяву ці рэч з часоў СССР яны хацелі б вярнуць у сучасную Беларусь.

Прагучаць рэпартажы з канцэрту Зьмітра Вайцюшкевіча і зь першага фэсту беларускамоўнага рэпу і гіп-гопу. Мы таксама пагутарым пра прэм''еру ў ЗША фільму скандальнага брытанскага коміка Сашы Барона Коэна, які сваімі жартамі моцна раззлаваў улады Казахстану.

У "Начной чытанцы" – вершы Валярыны Куставай.

Слухайце на хвалях "Свабоды" ад 23-й гадзіны да поўначы, а пасьля праз наш сайт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG