Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэб-старонка Падляскага ваяводзтва мае і беларускамоўную вэрсію


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Ад лістапада ўсю інфармацыю пра суседняе зь Беларусьсю Падляскае ваяводзтва Польшчы на афіцыйнай інтэрнэт-старонцы ваяводзтва можна чытаць па-беларуску. Беларускамоўная вэрсія інтэрнэт-парталу “Вароты Падляшша” ( www.wrotapodlasia.pl --> http://www.wrotapodlasia.pl ) існуе побач зь перакладамі на галоўныя эўрапейскія мовы – ангельскую, нямецкую, францускую, расейскую ды іншыя.

Вось што сказала нашаму радыё спадарыня Бажэна Бяднарак – дырэктар дэпартамэнту інфармацыі і прамоцыі Падляскага ваяводзтва.

(Бяднарак: ) “Мы ад пачатку існаваньня інтэрнэт-парталу плянавалі рабіць яго ў розных моўных вэрсіях, істотных для жыхароў нашага рэгіёну і беручы пад увагу нашае геаграфічнае становішча. Мы надаем вялікую ўвагу суседзям, рэалізуем сумесныя праекты. Нам вядомая спэцыфічная сытуацыя, у якой знаходзіцца беларускі народ, але, не кранаючы палітыкі, спрабуем паказаць нашым суседзям, як мы працуем, можа падвучыць крыху, як атрымліваць грошы з Эўрапейскага Зьвязу, паказаць, як мы самі вучымся самакіраваньню”.
XS
SM
MD
LG