Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Гэтая ўлада ня здольная кіраваць людзьмі. Яна да жабрацтва даводзіць”


Радыё Свабода Агляд званкоў на Свабоду за пятніцу 2 лістапада. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон “Свабоды” 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў ў Беларусі і сьвеце. Тэлефон Свабоды – гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам таксама можна дасылаць СМС-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі 8-029-391-22-24.

(Васіль Цюхай, Бярэзіна: ) “Там, дзе двое ці трое сабраныя ў імя маё, там і я пасярод вас”, – сказаў Хрыстос. “А там, дзе двое ці трое сабраныя ў імя не маё, там артыкул 193”, – сказаў Лукашэнка”.

(Лідзія Дзмітраўна, Менск: ) “Актывіст Зьмітрок Дашкевіч, табою можа ганарыцца твая сям’я. Я пэнсіянэрка, чула пра цябе шмат добрага, захапляюся табой. Ёсьць яшчэ ў краіне такая мужная і стойкая моладзь. Ты сапраўдны барацьбіт да справядлівасьць і будучыню сваёй шматпакутнай краіны, за дэмакратыю. Трымайся. Спадзяюся, цябе не зламаюць турэмныя засьценкі так, як і іншых слаўных сыноў нашай краіны”.

(Спадар: ) “Яны працягваюць свой палітычны пратэст супраць нелегітымнага беларускага рэжыму, двое галадоўнікаў у калёніі “Віцьба-3” – Аляксандр Казулін і Сяргей Скрабец. Падаецца сымбалічным, што гэтае супрацьстаяньне зьняволеных дэмакратаў ярму апошняй эўрапейскай дыктатуры па волі лёсу супала зь 50-годзьдзем гераічнага паўстаньня народу Вугоршчыны супраць сталінскага таталітарызму, а таксама з часам апошніх выступаў апазыцыі ў Будапэшце. Я згодзен з тымі слухачамі Радыё Свабода, якія ўжо цяпер называюць Казуліна “флягманам беларускай апазыцыі”. І гэта непазьбежна адбудзецца, бо загінуць за кратамі палітычнаму глядыятару Казуліну не дадуць. Ня ўлада, зразумела, а лепшыя людзі Беларусі. Вельмі добра, што спадар Казулін ведае пра гэта і верыць у сваю і нашую перамогу...”

(Ларыса, Менск: ) “Нашыя грамадзяне, каб зьвярнуць увагу кіраўнікоў прадпрыемства і наогул кіраўнікоў нашага ўраду, калі яны зьвярталіся да іх па тых ці іншых пытаньнях і не атрымалі адказу, вырашаюць абраць такую форму пратэсту, як галадоўка. Гэта ўжо носіць масавы характар. Мы бачым, што толькі пасьля гэтага ідуць на нейкія саступкі. А людзі, якія галадуюць, толькі пагаршаюць сваё здароўе. Няўжо наш урад такі абыякавы да нашага народу?! Гэта сьведчыць пра тое, што кіраўнікі ўсіх рангаў абыякава адносяцца да простых людзей і не зьвяртаюць увагі на іх скаргі і патрабаваньні. У выніку дайшло да таго, што людзі трапляюць у рэанімацыю. Трэба патлумачыць, што галадаць больш як пяць сутак небясьпечна. Людзі, беражыце сваё здароўе, бо ні за якія грошы здароўе не купіць. Выбірайце нейкую іншую форму пратэсту. Іх жа многа, гэтых формаў”.

(Павал Давыдзенка, м.Парычы, інвалід Чарнобыля:) “Хачу зьвярнуцца да Лукашэнкі. Што ён творыць? Мне як інваліду ён абяцаў дадаць 11 % да пэнсіі. Цяпер мне пэнсію, якую ён абяцаў, ён ня даў. Мне ні капейкі не дадалі з гэтых 11 %. Вось такая сыстэма ўлады. Чаіму ён такі брахун? Гэта брахун з брахуноў. Чаму ён так паступае зь людзьмі? Адбірае ўсё, а не дае. Гэтая ўлада ня здольная кіраваць людзьмі. Яна да жабрацтва даводзіць людзей. Гэта цемра і гвалт”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG