Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паседжаньня ў справе ліквідацыі ПКБ не адбылося


Радыё Свабода Партыя камуністаў Беларуская атрымала новае пасьведчаньне пра перарэгістрацыю. Цяпер Вярхоўны Суд ня мае падставаў для ліквідацыі партыі. Аднак Міністэрства юстыцыі не адклікала свайго пазову. Дата наступнага паседжаньня пакуль невядомая.

Нагадаем, у верасьні Вярхоўны суд разгледзеў скаргу ПКБ на дзеяньні Міністэрства юстыцыі, якое вынесла камуністам пісьмовае папярэджаньне. Падставай стала адмова перадаць у Мінюст поўны сьпіс сяброў партыі з пашыранымі зьвесткамі пра кожнага чалавека. Чыноўнікам гэта нібыта патрабавалася, каб пераканацца, што ў партыйных шэрагах знаходзіцца ня менш за тысячу чалавек. Тады кіраўніцтва ПКБ перадала сьпіс 1,5 тысячы чальцоў партыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG