Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская прэса: Лукашэнка з апазыцыянэраў робіць крымінальнікаў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскія мэдыі працягваюць пісаць пра справу затрыманьня аўтамабіля з актывістамі СПБ, у якім нібыта знайшлі наркотыкі, а тасама судовы перасьлед маладых апазыцыянэраў у Беларусі.

“Лукашэнка з апазыцыянэраў робіць крымінальнікаў”, - такі загаловак мае артыкул у “Gazecie Wyborczej”, у якім расказваецца пра абіванавачаньні на адрас Андрэя Лісоўскага – кіроўцы Анжалікі Борыс - ў кантрабандзе наркотыкаў.

“Беларусікя ўлады прад’яўляюць абвінавачаньні ў сур’ёзных крымінальных злачынствах ня толькі бліжэйшым супрацоўнікаў спадарыні Борыс. Напярэдадні міліцыянты абшукалі кватэру Юліі Коцкай – супрацоўніцы прэсавай службы Аляксандра Мілінкевіча, дзе шукалі выбуховыя матар’ялы”, - піша польскі штодзёньнік.

Газэта расказвае таксама пра працэс над Зьміцерам Дашкевічам. “Калі ва ўладаў не атрымалася абвінаваціць яго ў тэрарызьме, моладзевага актывіста асудзілі “за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі”, - адзначае “Wyborczа”.

Між тым Польскае прэсавае агенцтва падкрэсьлівае, што пры гэтым ў Беларусі апазыцыйныя арганізацыі “практычна ня маюць шансаў атрымаць адпаведную рэгістрацыю”.
XS
SM
MD
LG