Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МХК заклікаў Беларусь скасаваць артыкул 193 Крымінальнага кодэксу


Паводле БелаПАН Міжнародны Хэльсынкскі камітэт заклікаў беларускія ўлады адмяніць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Пра гэта паведамляецца ў заяве прэс-службы МХК.

"Згаданы артыкул, па якім быў асуджаны лідэр "Маладога фронту" Зьміцер Дашкевіч, а таксама актывісты незарэгістраванай арганізацыі "Партнэрства", парушае Канстытуцыю Беларусі і права грамадзянаў на свабоду асацыяцыяў, – гаворыцца ў заяве.

У сваёй заяве МХК рэзка асуджае судовы перасьлед грамадзкіх і палітычных актывістаў у Беларусі.
XS
SM
MD
LG