Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У вёсцы Карма Добрускага раёну адкрыты помнік Івану Шамякіну


Радыё Свабода Сёньня а 14-й гадзіне ў вёсцы Карма Добрускага раёну адкрыты помнік народнаму пісьменьніку Беларусі Івану Шамякіну. Там ён нарадзіўся 30 студзеня 1921 году.

Бюст на гранітным пастамэнце ўсталяваны ля сельскага Дому культуры, непадалёку ад школы, дзе некалі пачынаў вучыцца Шамякін. Аўтары помніка – скульптары бацька і сын Дзмітрый і Іван Паповы.

Як паведаміў старшыня Кармянскага сельскага Савету Пётар Цыбранкоў, на цырымоніі адкрыцьця помніку прысутнічала шмат землякоў і сваякоў народнага пісьменьніка. Прыехалі і прадстаўнікі абласных і раённых уладаў.

Не было толькі кіраўнікоў пісьменьніцкіх саюзаў, якіх цяпер ажно два ў Беларусі.

Узьвядзеньне помніка ажыцьцяўлялася на сродкі абласнога бюджэту ў межах дзяржаўнага ўшанаваньня памяці народнага пісьменьніка Івана Шамякіна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG