Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны Суд адмовіўся разглядаць скаргу АГП


Радыё Свабода Сёньня кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі спрабавала аспрэчыць у Вярхоўным Судзе Беларусі рашэньне ўпраўленьня юстыцыі Менскага аблвыканкаму аб ліквідацыі першаснай партыйнай арганізацыі ў Клецкім раёне.

Як паведаміў нашаму радыё старшыня выканкаму АГП Сяргей Альфер, спачатку Менскі абласны суд адмовіўся разглядаць скаргу, спаслаўшыся на тое, што скаргі на загады ўпраўленьня юстыцыі для палітычных партыяў суду не падведамасныя. Сёньня гэта ж пацьвердзіла й калегія грамадзянскіх справаў Вярхоўнага Суду.

“Такім чынам, мы нідзе ў Беларусі ня можам абскардзіць няправільнае, на наш погляд, рашэньне абласнога ўпраўленьня юстыцыі, — падкрэсьліў прадстаўнік АГП. — Цяпер у нас застаецца адзінае выйсьце: скардзіцца ў Камітэт правоў чалавека ААН”.
XS
SM
MD
LG