Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейшчына: 11 гадоў зьняволеньня міліцыянту


Радыё Свабода У судзе Пружанскага раёну скончыўся разгляд крымінальнай справы на ўчастковага інспэктара Камянецкага раённага аддзелу міліцыі Андрэя Барташука.

Міліцыянта абвінавіцілі ў тым, што сёлета ў траўні ён зьбіў жыхара вёскі Каменюкі 36-гадовага Юр’я Купрыянюка. Той памёр ад цяжкіх цялесных пашкоджаньняў.

Справу Андрэя Барташука, які адпрацаваў толькі паўгоду ў Каменюках участковым, разглядалі ў суседнім Пружанскім раёне. Міліцыянту прысудзілі 11 гадоў пазбаўленьня волі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG