Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Вянок памяці: Соф’я Самаль</B>


Радыё Свабода, Прага На 89-м годзе жыцьця на Вілейшчыне памёрла Соф’я Самаль, якая ў пачатку 50-х гадоў была асуджана на дзесяць гадоў за дапамогу Янку Філістовічу, паведамляе Наша Ніва.

У 1951 годзе Янка Філістовіч быў закінуты на парашуце ў Беларусь з мэтай арганізацыі антыкамуністычнага падпольля. Апошнія паўгода перад сваім арыштам ён хаваўся ў сям’і Самалёў. Соф’я была сувязной, выконвала розныя даручэньні Філістовіча. Неўзабаве пасьля арышту Янкі арыштавалі Соф’ю і яе бацьку. Самалі прадалі сваю маёмасьць, каб знайсьці адваката для абароны Філістовіча на судзе.

Філістовіч быў расстраляны, Соф’я Самаль атрымала дзесяць гадоў лягераў. Пасьля амністыі яна вярнулася на родную Вілейшчыну, паведамляе сёньня “Наша Ніва”

Пра гісторыю Янкі Філістовіча можна прачытаць у кнізе Аляксандра Лукашука “Філістовіч. Вяртаньне нацыяналіста”.
XS
SM
MD
LG